-500 г брусніцы,
-1 л вады,
-1/2 шклянкі віна “Рыслінг”,
-1 і 1/3 шклянкі цукру,
-1 гарбатная лыжка бульбянога крухмалу,
-карыца на кончыку нажа.
Прамытую брусніцу заліць халоднай вадой і варыць да мяккасці, пасля чаго адвар зліць, а брусніцу працерці праз сіта. Атрыманае пюрэ развесці адварам, дадаць цукар, карыцу, віно і кіпяціць 5-7 хвілін. Затым уліць разведзены халодным адварам бульбяны крухмал і нагрэць да кіпення. Падаваць да дзічыны, смажаных кур, індычкі.
|