-2 ст. лыжкі алею,
-1-2 цыбуліны,
-500 г гарбузы (вычышчанай і нарэзанай),
-500 г кіслых яблыкаў,
-трохі молатага імбіра (калі ёсць),
-цэдра адной цытрыны,
-карыца па густу,
-1 гарбатная лыжка молатай каляндры,
-175 г цукру,
-соль па густу.
Нарэзаную цыбулю спасераваць у алеі. Дадаць гарбуз, нарэзаны кубікамі, буйна нарэзаныя яблыкі, імбір, тонка зрэзаную цэдру цытрыны, карыцу, каляндру, цукар, соль і тушыць усё, часта памешваючы, каля 20 хвілін на невялікім агні. Яблыкі павінны цалкам разварыцца, гарбуз разварваецца не да канца. Выняць скурку цытрыны і раскласці змесціва гарачым у слоікі. Закруціць. Захоўваць у прахалодным месцы. Соус з гарбуза добры да гарачых і халодных страў.
|