Гэты соус выдатна падыходзіць да смажанага мяса і птушкі - ён надае страве незвычайны густ і дадатковую сытнасць. Варта, праўда, адзначыць, што каперсы любяць далёка не ўсе, таму, калі вы збіраецеся падаваць гэты соус гасцям, загадзя ўдакладніце, ці падабаецца ім злёгку спецыфічны густ гэтага інгрэдыента.
-500 г свежых шампіньёнаў
-1 сярэдняя цыбуліна
-3 ст.л. сметанкавага масла
-2 ст.л. мукі
-225 мл курынага булёна
-200 мл сухога белага віна
-2 ст.л. каперсаў
Калі шампіньёны дробныя - пакідаем іх як ёсць, калі буйныя - рэжам напалову ці на чвэртачкі (у залежнасці ад памеру). Цыбулю наразаем паўколамі. Абсмажваем разам на сметанкавым масле на працягу 15 хвілін. Дадаем муку, добранька размешваем і смажым яшчэ пару хвілін. Затым дадаем віно, даводзім да кіпення. Праз 2 хвіліны ўводзім булён і каперсы. Увесь час памешваючы, тушым яшчэ 5 хвілін і здымаем з агню. Гатовым соусам паліваем смажанае мяса, рыбу ці птушку.
|