-1,5 кг кіслых яблыкаў,
-500 г цыбулі,
-5 ст. лыжак разынак,
-500 г цукру,
-1/2 г. лыжкі солі,
-на кончыку нажа молатай гваздзікі,
-на кончыку нажа чорнага перцу,
-0,5 г. лыжкі чырвонага молатага перцу,
-1,5 шклянкі віннага ці сталовага воцату.
Вычышчаныя і нарэзаныя кавалачкамі цыбулі і яблыкі разам з разынкамі і цукрам пакласці ў вялікі рондаль, наліць 0,5 шклянкі вады, давесці да кіпення і варыць на слабым агні, часта памешваючы, да кансістэнцыі густой кашы, дадаць соль, гваздзічку, перац, воцат і варыць яшчэ 10-20 хвілін. Раскласці соус у слоікі і зачыніць фальгой.
|