-600 г яблыкаў
-350 мл вады
-25 г цукру
-карыца па густу
Яблыкі прамыць у халоднай вадзе, нарэзаць, выдаліць насенне і варыць у зачыненым посудзе да гатовасці. Выкіпанне вады павінна скласці не меней траціны першапачатковага аб'ёму. Звараныя яблыкі астудзіць і працерці праз частае сіта. У атрыманае яблычнае пюрэ пакласці цукар, карыцу ў парашку і варыць на працягу 10-12 хвілін, памешваючы лапаткай. Перад падачай узбіць соус венцам. Соус падаецца ў гарачым выглядзе да смажанага мяса.
|