-1 кг спелых блакітных сліў,
-1 шт. свежага імбіра,
-2 маленькіх зубка часныку,
-100 г карычневага цукру,
-2-3 свежых маленькіх чырвоных перца "Чылі".
-3 ст. лыжкі рыбнага соусу (з азіяцкай крамы),
-1 г. лыжка пасты з крэветак "Тэрасі",
-6-7 ст. лыжак белага віннага воцату,
-соль,
-цукар па густу.
Падрыхтаваць слоікі. Слівы вымыць, выняць костачкі і парэзаць. Імбір і часнык пачысціць і пасекчы. Цукар у 50 мл вады закіпяціць, дадаць слівы, імбір і часнык і перамяшаць. Накрыць вечкам і на сярэднім агні варыць 30 хвілін, да размякчэння сліў. Затым здрабніць да кансістэнцыі пюрэ. Востры перац вымыць, пачысціць, прыгожа парэзаць і перамяшаць з рыбным соусам, пастай з крэветак і вострым перцам. У атрыманы соус дадаць воцат, соль і цукар да кісла-салодкага густу. Соус закіпяціць, разліць у слоікі і адразу ж закатаць.
|