-0,5 струка чырвонага салодкага перцу,
-1 цыбуліна,
-1 корань імбіра (велічынёй з грэцкі арэх),
-1 ст. лыжка сумесі часныку, вострага перцу і алею,
-150 мл гародніннага булёна,
-3 ст. лыжкі таматавага кетчупа,
-2 ст. лыжкі цукру,
-75 мл рысавага воцату,
-2,5 ст. лыжкі крухмалу.
Перац памыць, пачысціць. Цыбулю пачысціць. Перац і цыбулю парэзаць на кавалачкі. Імбір пачысціць, памыць і нацерці на буйнай тарцы. Разагрэць алей, абсмажыць перац і цыбулю да празрыстасці. Дадаць булён, кетчуп, цукар, воцат і імбір. Закіпяціць. Крухмал развесці з 4 ст. лыжкамі халоднай вады. Тоненькім струменьчыкам крухмал уліць у соус, размешваючы, закіпяціць. Дадаць па густу соль.
|