-75 -100 г мексіканскага, вострага перцу "Чыпотле-Чылі",
-1 кг мясістых памідораў, вычышчаных ад скуркі і насення,
-300 г парэзанай на кружкі цыбулі,
-4 зубка часныку, парэзанага на кружочкі,
-750 мл яблычнага воцату,
-2 ст. лыжкі мяккага цёмна карычневага цукру,
-1 ст. лыжка молатай каляндры,
-1 ст. лыжка кукурузнага крухмалу,
-1 пучок свежай пасечанай зеляніны каляндры.
Струкі перцу пакласці ў пасудзіну, заліць кіпенем і пакінуць датуль, пакуль вада стане халоднай. Перцы зліць, але ваду пакінуць. Струкі разрэзаць уздоўж , выняць насенне. Струкі перцаў, таматы, цыбулю і часнык у кухоннай машыне здрабніць да стану пюрэ. Сумесь разам з вадой з-пад перцаў закіпяціць і варыць на ціхім агні 30 хвілін, да гушчыні кетчупа. Затым дадаць воцат, цукар, соль і каляндру, перамяшаць і варыць на ціхім агні 25-30 хвілін. Крухмал развесці ў халоднай вадзе. Затым тоненькім струменьчыкам уліць у соус і перамяшаць. Дадаць зеляніну каляндры, перамяшаць, пагатаваць 1-2 хвіліны. Кетчуп разліць у гарачыя стэрыльныя слоікі, закаркаваць і закатаць. Соус можна ўжываць адразу. Але лепш, каб ён пастаяў 3-4 тыдні.
|