-памідоры - 12 шт.
-часнык неабчышчаны - 2 зубчыка
-цыбуля рэпчатая (разрэзаная на 4 часці) - 1 галоўка
-чылі - 1 шт.
-алей аліўкавы - 1 1/2 ст. лыжкі
-кмен - 1 г. лыжка
-соль - 1 г. лыжка
-сок лайма - 3 ст. лыжкі
-кінза (сечаная) - 1/4 шклянкі
На шырокую патэльню выкладзіце памідоры, часнык, цыбулю і чылі. Паліце аліўкавым маслам. Часта памешваючы, прасмажце на агні хвілін 5-10, ці пакуль гародніна зверху злёгку не падгарыць. Прыбярыце гародніну з агню. З памідораў выдаліце асяродак, у перцаў - пладаножку, з часныку зніміце скурку. Старанна здрабніце смажаную гародніну ў міксеры. Перакладзіце ў невялікі кубак, падмяшайце кмен, соль, дадайце сок лайма і кінзу.
|