-70 г кораня хрэна,
-100 г расола квашанай капусты,
-невялікі кавалачак сырога ці варанага бурака (20~30 г ),
-1 зубчык часныку,
-0,5~1 г лыжка солі
Карані хрэна вымыць і адскрэбці нажом. Калі карані тоўстыя, то пажадана расшчапіць іх уздоўж. Дробна парэзаць. (Калі няма капуснага расола, то можна ўзяць прыгаршчу квашанай капусты і 100 г халоднай кіпячонай вады.) Скласці ў блендэр хрэн, бурак, часнык. Уліць расол. Усыпаць соль. Вельмі старанна ўзбіць, каб не засталося не размолатых кавалачкаў. Калі блендэр адсутнічае, тое ўсё можна прапусціць праз мясасечку, а потым змяшаць з расолам. Пры жаданні соус можна падсалодзіць па густу. Захоўваць у маленькім шкляным слоіку са шчыльным вечкам. Соус вельмі востры, з прыемным кіслявым прысмакам. Калі выкарыстоўваць сыры бурак, то колер атрымліваецца больш бледным, з сіняватым адценнем. А калі вараны, то колер выходзіць яркім, цёмна-ружова-фіялетавым.
|