-1,5 шклянкі нарэзаных кіслых яблыкаў,
-500 г цыбулі,
-5 ст. лыжак разынак,
-500 г цукру,
-0,5 г. лыжкі солі,
-на кончыку нажа молатай гваздзікі і чорнага перцу,
-0,5 г. лыжкі чырвонага молатага перцу,
-1,5 шклянкі сталовага воцату.
Цыбулю і яблыкі пачысціць, парэзаць кавалачкамі. Разам з разынкамі і цукрам пакласці ў вялікі рондаль, уліць 0,5 шклянкі вады, давесці да кіпення і варыць на слабым агні, часта памешваючы, да кансістэнцыі густой кашы. Пасля чаго дадаць соль, гваздзічку, перац, воцат і варыць яшчэ 10-20 хвілін. Гатовы соус раскласці ў слоікі і зачыніць фальгой.
|