-1 кг памідораў,
-100 г цыбулі,
- 30 - 40 г цукру,
-80 - 100 мл сталовага воцату,
-4 - 5 г солі,
-2 - 3 бутона гваздзікі,
-па 3 - 4 гарошыны чорнага і духмянага перцу,
-кавалачак мушкатавага арэха,
-1 - 2 г вострага перцу.
Спелыя памідоры нарэзаць долькамі і разварыць разам са здробненай цыбуляй, працерці праз сіта. Уварваць у рондалі з тоўстым дном, памешваючы. Дадаць заправы ў парашку, соль і цукар. Уварыць да гушчыні мармеладу, ўліць воцат, праварыць яшчэ некалькі хвілін. Пафасаваць у гарачым выглядзе, закаркаваць і вытрымаць пад коўдрай да астывання.
|