-5 кг чырвонага салодкага перцу,
-2-3 струкі пякучага перцу,
-2-3 памідора,
-1 шклянка сланечнікавага алею,
-соль па густу.
Перац вымыць, ачысціць ад пладаножак і насення, заліць невялікай колькасцю вады, дадаць нарэзаныя на долькі памідоры і варыць да загусцення. Звараны перац працерці праз сіта і варыць, пакуль не згусне. У канцы варкі ўліць сланечнікавы алей, пасаліць. Раскласці ў 250-300 грамовыя слоікі і зачыніць палімернымі вечкамі. Захоўваць у халодным месцы. Перад ужываннем у соус дадаць дробна здробненыя цыбулю, часнык і ядры грэцкіх арэхаў, па жаданні можна ўліць трохі воцату.
|