На літровы слоік:
-2 кг памідораў,
-0,5 шклянкі цукровага пяску,
-1 ст. лыжка солі,
-1 галоўка цыбулі,
-3 зубчыка часныку,
-1 ст. лыжка воцатнай эсэнцыі,
-15 гарошын чорнага перцу,
-25 гарошын духмянага перцу,
-20 шт гваздзічкі,
-0,5 г карыцы,
-0,3 г лыжкі гарчыцы ў парашку.
Са здаровых сакавітых чырвоных памідораў прыгатаваць таматавую пасту. Дадаць у яе дробна нарэзаную цыбулю, расцёрты часнык. Масу змяшаць і ўварыць да паловы ці некалькі больш. Пад канец варкі дадаць соль, цукар, воцатную эсэнцыю. Рэзкія затаўкі апусціць у мяшэчку на 10 хвілін. Соус разліць гарачым у слоікі, закатаць і стэрылізаваць: паў-літровыя - 40 хвілін, літровыя – 60 хвілін.
|