-1 кг памідораў,
-200 г цыбулі,
-2 галоўкі часныку,
-80-100 мл алею,
-30 г солі,
-30-50 г цукру,
-1--3 г чорнага перцу,
-1-3 г парашка горкага чырвонага перцу,
-лаўровы ліст.
Цыбулю ачысціць, дробна здрабніць, падсмажыць на алеі да залацістага колеру, дадаць расцёрты з соллю часнык, некалькі лыжак гарачай вады і варыць пад вечкам 10 хвілін. Пакласці дробна нарэзаныя памідоры і варыць яшчэ 30 хвілін. Дадаць заправы, варыць яшчэ 5 хвілін. Пафасаваць у гарачым выглядзе ў паўлітровыя слоікі і пастэрызаваць пры 85°С 30 хвілін.
|