-10 кг памідораў,
-500 г цыбулі,
-3-4 зубчыка часныку,
-750 г цукру,
-100 г солі,
-0,27-0,3 л сталовага воцату,
-0,2 г чорнага молатага перцу,
-0,1 г маладога духмянага перцу,
-0,1 г гваздзічкі,
-0,1 г карыцы,
-0,5 г парашка гарчыцы.
Спелыя памідоры бланшаваць невялікімі порцыямі ў кіпячай вадзе 1-2 хвіліны, астудзіць у халоднай вадзе і нарэзаць долькамі. Цыбулю ачысціць і нарэзаць кольцамі. Памідоры і цыбулю перакласці ў эмаляваны рондаль і ўварыць да паловы першапачатковага аб'ёму. Часнык здрабніць і расцерці разам з соллю. Рэзкія затаўкі ў марлевым мяшэчку пакласці ў таматавую масу на час варкі. Соль, цукар і расцёрты часнык пакласці ў масу за 10 хвілін да гатовасці. Воцат уліць перад канчаткам варкі. Разліць соус у слоікі ў гарачым выглядзе і стэрылізаваць у кіпячай вадзе: паў-літровыя слоікі - 15 хвілін, літровыя - 25 хвілін.
|