-250 г непераспелай чырвонай і белай парэчкі,
~15 г часныку (2 невялікіх зубчыка),
-1/4 г. лыжкі солі,
-0,5 г. лыжкі цукру
Чырвоную і белую парэчку вымыць, часнык пачысціць. Пракруціць усё праз мясасечку. Калі костачкі ў парэчцы вельмі буйныя, то пасля пракручвання масу трэба працерці праз друшляк ці сіта. Дадаць соль і цукар. Паспрабаваць. Пры неабходнасці дадаць па густу яшчэ солі ці цукру. Захоўваць, пафасаваўшы па маленькіх слоічках, у халадзільніку. Гэты соус добры да мяса - яго густ кісла-востры.
|