-250 г чырвонай рабіны,
-500 г яблыкаў,
-100 мл белага віна,
-1 струк чырвонага вострага перцу,
-1 хімічна неапрацаваная цытрына,
-1 хімічна неапрацаваны апельсін,
-250 г цукру.
Рабіну вымыць і абарваць пладаножкі. Яблыкі вымыць, разрэзаць на 4 часці, выразаць насенныя гнёзды. Ягады і яблыкі варыць 15 хвілін у 100 мл белага віна. Працадзіць скрозь сіта. Струк вострага перцу разрэзаць уздоўж, выняць зерні і парэзаць на палоскі. Цытрыну і апельсін вымыць, вельмі тоненька, без белага ўнутранага пласта зрэзаць, выціснуць сок. Сумесь сокаў і скарыначкі, востры перац і цукар перамяшаць з фруктовай масай і, памешваючы, варыць 5 хвілін. Соус разліць у гарачыя стэрыльныя слоікі, закатаць і перавярнуць дагары дном. Падаваць да сыра і халоднай вяндліны.
|