-100 г вычышчанай дыні,
-адна чвэрць плоду манга,
-1 хімічна неапрацаваная цытрына,
-1 г. лыжка зерняў белага перцу,
-800 мл добрага белага віна ці яблычнага воцату.
Кавалачак дыні пачысціць і, выдаліўшы насенне, нарэзаць кубікамі велічынёй у 1 см. Манга пачысціць і таксама нарэзаць кубікамі. Цытрыну абліць гарачай вадой, прасушыць і разрэзаць уздоўж на 4 часці. Плады скласці ў стэрыльны слоік, дадаць зерні перцу. Заліць воцатам. Бутлю закаркаваць і захоўваць да ўжывання мінімум 2 тыдні. Пасля доўгага захоўвання з заправамі воцат ці віно становіцца вельмі даўкім, таму праз 8 тыдняў яго можна працадзіць і ўжо без запраў разліць у бутэлькі ці пазней развесці вінным воцатам.
|