-яйка - 2 шт.
- алей - 2 ст.л.
- гарчыца - 1/2 ст.л.
- воцат - 3-4 ст.л.
- дробныя каперсы - 1 ст.л.
- цукар - 1/2 г.л.
Жаўткі вараных яйкаў працерці скрозь сіта і дабяла расцерці з гарчыцай, цукрам, соллю, паступова дадаючы алей. Затым развесці воцатам. У гатовы соус пакласці каперсы і дробна насечаныя яечныя бялкі. Падаваць соус да халоднай рыбы - асятрыны, шчупака, ласасіны і інш., а таксама да рыбы, кансерваванай ва ўласным соку.
|