-200 г пятрушкі (3 вялікіх пучка),
-300 г памідораў,
-2 зялёных струка перцу гатунку "Пепероні",
-3-4 зубка часныку,
-1 г. лыжка солі,
-2 ст. лыжкі воцату,
-4 ст. лыжкі алею.
Пятрушку вымыць і добра абсушыць, абарваць лісточкі і здрабніць. У памідораў абарваць пладаножкі, бланшаваць у кіпячай вадзе. Астудзіць у халоднай і і ачысціць скурку. Перац вымыць, здрабніць (калі вельмі востры, выняць зерні). Часнык ачысціць і здрабніць. Усе кампаненты разам з соллю і 2 ст. лыжкамі воцату з дапамогай міксера здрабніць да стану пюрэ. Соус пафасаваць у стэрыльныя сухія слоікі, разраўнаваць паверхню, заліць алеем, закаркаваць і захоўваць у халадзільніку. Соус падаваць да рысу, індычкі, ёгурту і баклажанаў.
|