-500 г цыбулі,
-1 хімічна неапрацаваны апельсін,
-2 ст. лыжкі алею,
-2 зорачкі аніса,
-300 г шыпшыны, вычышчанай ад насення,
-125 мл белага віннага воцату,
-1 ст. лыжка солі,
-100 г карычневага цукру ці цукру для кансервавання,
-мушкатавы арэх.
Цыбулю пачысціць, разрэзаць напалову і парэзаць на кавалачкі. Апельсін вымыць, нацерці цэдру, адціснуць сок. Алей падцяпліць і 2-3 хвіліны абсмажываць цыбулю. Да апельсінавага соку дадаць 200 мл вады і зорачкі аніса і затым дадаць да цыбулі. Усё варыць на слабым агні 20 хвілін, пакуль не стане мяккім. Шыпшыну, воцат, соль і цукар перамяшаць з цыбуляй і варыць 5 хвілін. У соус дадаць мушкатавы арэх, выняць зорачкі аніса, разліць у гарачыя стэрыльныя слоікі і закатаць.
|