Соус зялёны італьянскі: прыправа, выкарыстоўваемая ў італьянскай кухні.
Рэцэпт на 1 шклянку соуса:
-30 г дробак свежага белага хлеба;
-2 сталовыя лыжкі белага віннага воцату;
-1 жаўток зваранага ўкрутую яйка;
-1 сталовая лыжка дробна нашаткаванай свежай пятрушкі;
-2 прамытых і буйна нарэзаных анчоуса;
-1 дробна нарэзаны зубчык часныку;
-1 гарбатная лыжка дробна нарэзаных каперсаў;
-1 шклянка аліўкавага алею;
-соль і перац.
У маленькай місцы замачыце дробкі ў воцаце. Пакуль дробкі намакаюць, выліце яечны жаўток у сярэдніх памераў міску. Разамніце з пятрушкай, анчоусамі, часныком і каперсамі. Адцісніце хлеб ад воцату і дадайце яго ў яечную сумесь. Дадайце алей і мяшайце, пакуль соус не стане аднастайным і густым. Пасаліце і паперчыце па густу і пакіньце настаяцца на 1-2 гадзіны. Падавайце да варанага мяса ці рачной рыбы.
|