-4 ст. лыжкі аліўкавага алею,
-300 г пасечанай цыбулі,
-6 пасечаных зубкоў часныку,
-6 пасечаных сцеблаў з лісцем салеры,
-2 кг мясістых памідораў, вычышчаных ад насення і парэзаных на кавалкі,
-250 мл вады ці белага віна,
-2 г. лыжкі солі,
-2 г. лыжкі мёда ці цукру.
Для букета рэзкіх затавак:
-3-4 галінкі цім’яна,
-4 ліста шалвеі,
-2 лаўровых ліста,
-2 палоскі хімічна неапрацаванага апельсіна.
Аліўкавы алей пакласці ў рондаль і падагрэць на слабым агні. Пакласці цыбулю, часнык і салеру і патушыць 10 хвілін, пакуль цыбуля не стане празрыстай. Пакінутыя кампаненты дадаць да сумесі і, не накрываючы, на ціхім агні варыць 30-45 хвілін, пакуль маса не стане аднастайнай. Затым выняць букет травы і соус разліць у гарачыя стэрыльныя слоікі. Закатаць, астудзіць і паставіць на захоўванне ў халоднае месца.
|