-2 маленькіх чырвоных цыбуліны,
-250 г духмяных таматаў,
-2 г. л. аліўкавага алею,
-1 г. л. свежага чабора (можна замяніць сухім),
-1 лаўровы ліст,
-1 дробка маярану,
-2 паляндвіцы анчоусаў,
-80 г каперсаў,
-100 г тунца (ва ўласным соку),
-соль па густу,
-перац па густу.
Цыбулю пачысціць і здрабніць. Таматы вымыць. Дробна парэзаць і здрабніць у міксеры да кансістэнцыі пюрэ. Разагрэць на сярэднім агні 1 г. л. алею і абсмажыць палову цыбулі да кансістэнцыі празрыстасці, дадаць таматы, чабор і лаўровы ліст і на маленькім агні соус рыхтаваць 8 хвілін. У той жа час, калі рыхтуецца соус, разагрэць на ўмераным агні, пакінуты алей, абсмажыць пакінутую цыбулю да празрыстасці, дадаць маяран і анчоусы (анчоусы злёгку памяць), перамяшаць і рыхтаваць 3 хвіліны. Дадаць у таматавы соус і ўсё рыхтаваць на слабым агні. У соус пакласці каперсы і тунец, перамяшаць. Затым яшчэ пакласці соль і перац. Соус ужываюць з грыленай гароднінай, смажанай рыбай і трусам.
|