-2 кг спелых мясістых тамата,
-6 ст. л. аліўкавага алею,
-3 зубка часныку, вычышчаных і раздушаных,
-1 г. л. цукру,
-0,5 лаўровага ліста,
-2 ст. л. пасечанай пятрушкі,
-1 галінка цім’яна,
-4 лісціка базіліка,
-соль па густу,
-чорны перац у мяшэчку.
Падрыхтаваць слоікі. Таматы вымыць, крыж-накрыж надрэзаць і 1 хвіліну бланшаваць у кіпячай вадзе. Затым выняць з кіпеню шумоўкай, абліць халоднай вадой, зняць скурку. Таматы разрэзаць на 4 часці, выняць насенне і парэзаць на кавалачкі. Аліўкавы алей разагрэць на патэльні і 3 хвіліны тушыць часнык. Кавалачкі таматаў, цукар, лаўровы ліст, пятрушку, цім’ян, базілік, соль і перац дадаць да часныку. Усё добра перамяшаць, накрыць і на слабым агні варыць 30 хвілін. Лаўровы ліст і цім’ян выняць. Масу на міксеры здрабніць да кансістэнцыі пюрэ. Соус разліць у падрыхтаваныя гарачыя стэрылізаваныя шкляныя слоікі. Закаркаваць і стэрылізаваць 1 гадзіну і 15 хвілін (слоікі павінны быць пакрыты вадой). Пасля астуджэння слоікі захоўваць у цёмным халодным месцы.
|