-2 кг таматаў,
-6-8 зубкоў часныку,
-1 пучок сумесі траў (размарын, шалвея і цім’ян),
-2 пучка базіліка,
-3-4 перцы "Пепероні",
-6 ст. лыжак аліўкавага алею,
-соль па густу,
- перац па густу.
Таматы вымыць, абарваць пладаножкі. Травы вымыць, абсушыць абарваць лісцікі. Часнык і травы пасекчы. Перац вымыць і парэзаць на кольцы. Духоўку разагрэць да 200 градусаў. Выліць на бляху аліўкавы алей, падагрэць, затым пакласці часнык, травы, перац і таматы. Пасаліць і паперчыць. Паставіць у духоўку і запякаць 40 хвілін. Выняць з духоўкі соус і разам з базілікам у міксеры здрабніць да кансістэнцыі пюрэ. Пакласці ў слоікі, 20 хвілін стэрылізаваць, закатаць.
|