-500 г памідораў,
-400 г рэпчатай цыбулі,
-6 струкоў салодкага перцу,
-6 струкоў вострага перчыка (Чылі),
-кавалачак імбіра (калі няма, можна прапусціць),
-8 гарошын чорнага перцу,
-2 шт. гваздзічкі,
-паўшклянкі алею,
-1 шклянка воцату,
-паўшклянкі цукру,
-палова гарбатнай лыжкі карыцы,
-палова гарбатнай лыжкі чырвонага молатага перцу,
-1 гарбатная лыжка солі (можна замест солі дадаць соевы соус - 3 сталовых лыжкі).
Памідоры, цыбулю і ўвесь перац прапусціць праз мясасечку (пажадана дробную), дадаць імбір, перчык у гарошку і гваздзічку, алей і паставіць тушыць на 30 хвілін. Потым усё, што тушылася, працерці (змалоць) скрозь сіта. Пасля праціркі, дадаць воцат, перац молаты, соль, цукар, карыцу. І паставіць тушыць на паўтара гадзіны на павольным агні. Пры гэтым вечка павінна быць адкрытым, і трэба бесперапынна памешваць. Рыхтаваць датуль, пакуль соус не згусне. Гатовы соус можна разліць у пракіпячоныя слоічкі з вечкамі-закруткамі. Такім чынам соус можа захоўвацца цэлы год.
|