-2 кг сліў,
-0,5 шклянкі вады,
-1 шклянка цукру,
-1 галоўка часныку,
-1 ст. л. сухога кропу,
-1 ст. л. сухой пятрушкі,
-1 г. л. каляндры,
-1 г. л. молатага чырвонага перцу,
-1 г. л. сухой мяты,
-1 г. л. солі.
Слівы разрэзаць напалову, скласці ў эмаляваны рондаль, дадаць ваду і варыць на павольным агні некалькі хвілін, пакуль з іх не злезе лупіна і не адстануць костачкі. Затым костачкі і лупіну адлучыць, а пакінутую масу працерці. Атрыманае пюрэ зноў паставіць на агонь, дадаць у яго цукар, соль, перамяшаць і варыць пад вечкам пры ўмераным кіпенні да гушчыні смятаны, часам памешваючы, каб не папрыгарала. Час варкі - 2-2,5 гадзіны. Затым у масу дадаць здробнены часнык і рэзкія затаўкі і варыць яшчэ 5 хвілін. Кіпячы соус разліць па гарачых стэрылізаваных слоіках, напоўніўшы іх да самага верха, і шчыльна закатаць вечкамі. Слоікі перавярнуць дагары дном, ахінуць і пакінуць да поўнага астывання. Ужываць соус у халодным выглядзе.
|