- 1 кг ягад парэчкі, вычышчаных ад зялёных галінак,
- 0.25 ст. вады,
- 1 сярэдняя галоўка часныку,
- 2 ст. л. сухога кропу,
- 3 г. л. молатага насення каляндры,
- 1.5 г. л. молатага вострага чырвонага перцу,
- 0.5 ст. цукру, можна менш,
- 1-2 г.л.солі (па густу)
Парэчку скласці ў рондаль, заліць 0.25 ст. вады і разварыць на павольным агні да пюрэпадобнага стану. Зліць вадкасць у асобны посуд, а ягады працерці праз сіта. Змяшаць пюрэ і сок, і ўварыць на павольным агні да гушчыні смятаны. Затым пакласці ўсе рэзкія затаўкі расцёртыя ў парашок, пасаліць па густу, дадаць цукар. Праварыць у плыні 5 хвілін. Для далейшага захоўвання разліць у маленькія стэрылізаваныя слоікі і захоўваць у халадзільніку.
|