-500 г чырвоных струкоў салодкага перцу,
-150 г струкоў вострага перцу "Чылі",
-2 цыбуліны,
-4 зубка часныку,
-150 мл аліўкавага алею,
-3 паляндвіцы анчоўсаў,
-4 лімета,
-2 ст. лыжкі экстракта тамарындзе (з азіяцкай крамы),
-3 ст. лыжкі трысняговага цукру,
- 50 мл рыбнага соусу (з азіяцкай крамы).
Салодкі і востры перац вымыць, пачысціць, выняць зерні. Струкі парэзаць на вялікія кавалкі. Цыбулю і часнык пачысціць і парэзаць на кавалачкі. Разам з алеем у міксеры здрабніць да кансістэнцыі пюрэ. Анчоусы спаласнуць, абсушыць і пасекчы на маленькія кавалачкі. З ліметаў адціснуць сок, вымераць 75 мл соку. Пюрэ з сумесі перцу пакласці ў рондаль, дадаць экстракт тамарындзе, цукар, рыбны соус, сок ліметаў і анчоусы, перамяшаць. Памешваючы, варыць 15 хвілін, затым разліць у гарачыя стэрыльныя слоікі, закатаць і перавярнуць дагары дном.
|