-1 кг свежых журавін,
-500 г дробна нарэзанай цыбулі,
-1 кг цукру,
-480 мл сталовага воцату,
-480 мл вады,
-1 ст. лыжка солі,
-1 ст. лыжка таўчонага часныку,
-1 ст. лыжка молатай карыцы,
-1 ст. лыжка молатага духмянага перцу,
-1 ст. лыжка насення салеры,
-1 г. лыжка свежазмолатага чорнага перцу.
У рондаль пакласці журавіны, цыбулю і ўліць 480 мл вады. Давесці да кіпення. Зачыніць рондаль вечкам і кіпяціць на працягу 10 хвілін, пакуль ягады журавін не стануць мяккімі. Працерці журавіны праз сіта разам з вадой, у якой яны варыліся. Затым змяшаць у рондалі з цукрам, воцатам, соллю, часныком, салерай, карыцай, духмяным і чорным перцам. Давесці да кіпення. Кіпяціць у адкрытым рондалі на працягу 15-30 хвілін, пакуль сумесь не набудзе кансістэнцыі кетчупа. Сумесь памешваць, каб не папрыгарала. Сумесь зняць з агню, раскласці ў слоікі, зняць пену, накрыць вечкамі і стэрылізаваць у кіпячай вадзе на працягу 5 хвілін. Закатаць. Падаваць з дзічынай ці іншым мясам.
|