БЕРБЕРУ - класічная эфіёпская рэзкая (вельмі вострая) сумесь, у яе склад уваходзяць часнык, чырвоны пякучы перац, кардамон, каляндра, шамбала і інш. Адзінага рэцэпту няма, бо практычна ў кожнай эфіёпскай сям'і сумесь складаюць па-свойму. Спачатку на сухой патэльні абсмажваюць чырвоны струкавы перац, пакуль ён не пацямнее, затым дадаюць доўгі і чорны перац, імбір, насенне каляндры, грэцкі пажытнік і трошкі ажгона (айёвана). Салодкія тоны, гэтак характэрныя для арабскага кулінарнага стылю, дасягаюцца ўключэннем у сумесь карыцы, кардамону, гваздзічкі і духмянага перцу. Пасля некалькіх хвілін абсмажвання ўсе спецыі перамолваюць. Берберай традыцыйна запраўляюць стравы з бараніны; часта яе рыхтуюць у выглядзе вельмі пякучай чырвонай пасты, якую падаюць да тушаных страваў і дадаюць у рагу і супы.
|