БУКЕТ ГАРНІ (BOUQUET GARNI) - класічная французская сумесь рэзкай травы, якую кладуць у стравы падчас падрыхтоўкі. У малы букет гарні уваходзяць: лаўровы ліст, пятрушка, салера, кмен і перац; у вялікі дадаткова ўключаюць эстрагон, базілік, чабор, маяран і размарын; на поўдні Францыі часам дадаюць і апельсінавую цэдру. Існуе і найпросты варыянт: 1 лаўровы ліст, галінка цім’яна і 3 сцяблінкі пятрушкі. Набор травы злучаюць ніткай ці кладуць у марлевы мяшочак, апускаюць на пяць хвілін у булён, перад тым як зняць яго з агню, а затым вымаюць. Даўно існавала разнавіднасць букета гарні, так званы paquet (пакет), ён уключаў дадаткова лустачку сала. У выйшаўшым у 1656 годзе складанні П'ера дэ Люна "Новы кухар”, дзе тлумачыцца пра праўдзівае уменне прыгатаваць усякага роду мяса, дзічыну, птушку, рыбу...", аўтар пералічвае неабходныя кухарам прадукты, у ліку іх згадвае і paquet - "лустачка сала, шніт-цыбуля, трохі цім’яна, дзве гваздзічкі, кервель, пятрушка, усё разам перавязана вяровачкай', для нішчымных дзён можаце не класці сала". Ангельцы завуць гэту рэзкую сумесь - herb bundle, хоць у большасці краін прынята яе арыгінальная французская назва.
|