БУМБУ (BUMBU) - агульная назва інданэзійскіх сумесяў здробненых свежых спецый і прыгатаваных з іх рэзкіх паст, кампазіцыя сумесяў падбіраецца адмыслова да пэўнай стравы. Як правіла, такія сумесі складаюцьца з цыбулі (гэта аснова), вострага перцу, часныку, цытрынавага сорга, кораня галангі, імбіра, лісця кафрскага лайма і інданэзійскага лаўровага ліста, прычым усе спецыі разам таўкуць уручную песцікам. Часам у іх дадаюць і сухія спецыі, напрыклад, насенне каляндры і чорны перац, а на Яве і Балі - абсмажаную крэветачную пасту "трасі" (trassi). Бумбу выкарыстоўваюць ці ў сырым выглядзе, ці абсмажваюць на працягу некалькіх хвілін і падаюць як закуску. Любая падліўка зусім інакш зайграе, калі дадаць у яе пару лыжак бумбу. Часта гародніну разам з бумбу проста адварваюць у невялікай колькасці вады ці ў какосавым малацэ, а мяса перад смажаннем шаруюць такой пастай. У Галандыі, дзе інданэзійская кухня асабліва распаўсюджана, гэта паста завецца boemboe, а ў рэгіянальнай кухні інданэзійскай выспы Балі аналагічныя пасты завуцца jangkap.
|