ДУККА (DUKKA) - распаўсюджаная ў егіпецкай кухні сумесь спецый, куды ўваходзяць смажаныя арэхі і насенне (іх камбінацыю кожны раз вызначае сам кухар). Аснову дуккі складаюць фундук ці гарох-нут, а таксама перац, каляндра, цім’ян, кумін і насенне кунжуту (усё груба перамолваюць і змешваюць). Гэтай прыправай звычайна пасыпаюць мяса, гародніну, а таксама разводзяць аліўкавым маслам і выкарыстоўваюць як соус, у які мачаюць хлеб і сырую гародніну.
|