ФІН-ЭРБ, ці ТОНКАЯ ТРАВА {FINES HERBES) - шырока распаўсюджаная ў класічнай французскай кухні сумесь свежай дробна сечанай травы. Традыцыйны варыянт уключае: эстрагон, пятрушку, кервель і шніт-цыбулю, часам у яе дадаюць чорнагалоўнік, чабор і жэруху. Сумесь можа складацца і з сушонай травы, але пры гэтым губляе свой непаўторны густ і водар. Выкарыстоўваецца як прыправа ў стравах з кураціны і рыбы, а таксама ў амлетах і супах, прычым яе дадаюць толькі ў самым канцы варкі і не вымаюць перад падачай (у адрозненне, напрыклад, ад букета гарні). Амлет з фін-эрб, спаржай і казіным сырам, упрыгожаны кветкамі шніт-цыбулі, можа стаць цэнтральнай стравай любога святочнага стала.
|