Ёсць мноства варыянтаў гэтай сумесі рэзкіх затавак. 20-30% любой сумесі кэры складае куркума. Тэарэтычна ў гэту сумесь абавязкова павінны ўваходзіць або ліст расліны кэры, або фенугрэк. Таксама ў сумесь кэры могуць уваходзіць імбір, каляндра, перац (чорны, белы, чырвоны, кайенскі ці ямайскі - які менавіта перац, залежыць ад варыянту сумесі), карыца, гваздзіка, кмен, мушкатавы арэх ці мушкатавыя кветкі. Радзей сустракаецца мята, часнык у парашку, базілік. Наогул, звычайна ў склад кэры уваходзяць парадку 10 інгрэдыентаў, але можа ўваходзіць да 25-ці. Для прамысловай вытворчасці выпрацаваны вызначаныя стандарты, якія складаюцца з 10-15 рэзкіх затавак.
Лісце кары (кары пацці ці мітха нім)
Свежае лісце дрэва кары (Murraya koenigri), якое расце ў Паўднёва-заходняй Азіі, ўжываюць галоўным чынам для араматызацыі і для надання своеасаблівага густу гароднінным кары (тушанай гародніне) і супам. Сухое лісце лягчэй дастаць, чым свежае, але яно меней духмянае.
|