ХАРЫСА (HARISSA) - паўночнаафрыканская рэзкая сумесь з таўчонага перцу чылі, куміну, часныку і каляндры, яе разводзяць у аліўкавым алеі да густой пасты і выкарыстоўваюць як прыправу да розных страў, напрыклад, да туніскіх піражкоў "брэк". Часта ў такую пасту, атрымаўшую распаўсюд і ў французскай кухні, дадаюць трохі булёна і выкарыстоўваюць да розных страў, напрыклад, да алжырскага і туніскага кускуса.
|