ХМЕЛІ-СУНЕЛІ - грузінская сумесь сушоных рэзкіх затавак. Існуюць скарочаны і поўны склады. У першы ўваходзяць роўныя па аб'ёме часткі базіліка, каляндры (кінзы), маярану і кропу з дадаткам невялікіх колькасцяў чырвонага перцу і шафрана. У поўны склад, апроч гэтых кампанентаў, уключаюць пажытнік, салеру, пятрушку, чабор, мяту і лаўровы ліст. Хмелі-сунелі выкарыстоўваецца ў харчо, сацыві і іншых стравах грузінскай кухні, акрамя таго, яна з'яўляецца адной з галоўных складнікаў аджыкі.
|