ЛУМІ (LOOMI) - папулярная на Блізкім Усходзе (Ірак, Турцыя) прыправа з пладоў лайма, адвараных у салёнай вадзе, а затым завяленых на сонцы. Такую прыправу (цэлыя плады ці змелены з іх парашок) выкарыстоўваюць для надання цытрусавага водару і кіслага густу ў стравах з мяса і бабоў. У Іране парашком лумі запраўляюць рыс.
|