МЕСКЛЕН (MESCLUN) - гатовая салатная сумесь са свежай маладой зеляніны, на Захадзе часта прадаецца ў пакаваннях у вялікіх супермаркетах ці спецыялізаваных крамах; іншыя яе назвы: salad mix і gourmet salad mix. У гэту сумесь звычайна ўваходзяць: ракет-салата, лісце дзьмухаўца, кучаравы эндзівій, шчаўе і інш. Запраўляць такую далікатную салату лепш за ўсё самым простым і лёгкім соусам з якаснага аліўкавага масла і кропелькі воцату, каб не заглушыць натуральны густ і водар зеляніны.
|