ПІКО-ДЭ-ГАЛО (PICO DE GALLO) (ісп. "пеўневая дзюба") - вельмі пякучая вострая мексіканская прыправа з сечаных апельсінаў, свежых памідораў, агуркоў, свежага перцу чылі (звычайна гатунка халапеньё), цыбулі, хікамы (мексіканскай бульбы), зялёнага лісця каляндры, кмена, солі і соку лайма. Гэта прыправа, шырока распаўсюджана сёння ў кухні тэхаска-мексіканскага стылю, названа так таму, што падчас ежы яе бралі з міскі вялікім і паказальным пальцам - жэст, падобны на пеўневую дзюбу.
|