
Гэта сумесь травы шырока распаўсюджана ў свеце. А прыйшла яна, як відаць з назвы, з Праванса, Францыя. Праванс, у прыватнасці, знакаміты сваімі лавандавымі палямі. Лаванда з'яўляецца не толькі важнай складальнай парфумерна-касметычнай прамысловасці, але і ўваходзіць у склад знакамітых Herbs de Provence. Духмяная сумесь сушонай травы мае амаль неабмежаванае выкарыстанне: птушка, мяса набываюць незвычайны водар, салатныя запраўкі, салаты, марынады, хлеба, рыбныя стравы - усё добра з гэтай травой.
-1 ст.л. сушонага цім’яна (чабор/thyme)
-1 ст.л. сушонага размарына (іголачкі парэзаць) (rosemary)
-1 ст.л. сушонага летняга чабора (savory)
-1 ст.л. сушонага маярану (marjoram)
-1 ст.л. сушонага базіліка (basil)
-½ ст.л. сушонага арэгано (oregano)
-½ ст.л. насення фенхеля (fennel)
-½ ст.л. сушоных кветак лаванды (lavender) (не абавязкова, але лаванда традыцыйна ўваходзіць у гэту сумесь)
Змяшаць усю траву. Захоўваць у шчыльна зачыненым кантэйнеры.
|