СІТЫМІ-ТАГАРАСІ (SHICHIMI TOGARASHI) - японcкая рэзкая прыправа, утрымліваючая сем кампанентаў: шматкі чырвонага пякучага перцу "тагарасі", парашок духмянага лісця зубнога дрэва "сансе", белае кунжутнае семя, шматкі высушанай марской водарасці "норы", кавалачкі мандарынавай цэдры, насенне канопляў і маку. Гэта прыправа, званая амерыканцамі seven spice seasoning, мае тры градацыі вастрыні - мяккую, сярэднюю і пякучую. У заходніх крамах азіяцкіх прадуктаў прыправа можа быць прамаркавана як hichimi toragashi ці ichimi toragashi.
|