УСЯНМЯНЬ (WUXIANGMAIN) - кітайская рэзкая сумесь. У яе ў роўных частках уваходзяць, па адной з версій, карыца, кроп, салодкавы корань, гваздзіка і бадзян (зорчаты аніс), а па другой (больш класічнай) - карыца, насенне фенхеля, гваздзіка, бадзян і перац-хуацзе. Рэзкасаладкаваты водар гэтай не занадта пякучай сумесі надае адмысловы каларыт стравам з мяса (асабліва са свініны), качкі і дэсертам з садавіны і рысу, а таксама нядрэнна спалучаецца з малюскамі. У амерыканскай і еўрапейскай кухні усянмянь завуць five-spice powder ("парашок пяці водараў").
|