ВІНДАЛУ (VINDALOO) - распаўсюджаная ў цэнтральных і паўднёва-заходніх раёнах Індыі складаная пякучая сумесь абсмажаных вострых спецый; у яе звычайна ўваходзяць: гарчычнае насенне, кумін, імбір, чорны перац, насенне шамбалы, гваздзіка, насенне каляндры, чырвоны пякучы перац і тамарынд. З рэзкай сумесі, дадаючы воцат, робяць вострыя пасты і соусы, а падаюць іх з мясам, рыбай ці рысам. Гэтак жа завуць і стравы, запраўленыя такой пастай ці соусам, напрыклад, для падрыхтоўкі "рыбнага віндалу" - злёгку абсмажаную на моцным агні рыбу тушаць у вінным воцаце з вострымі спецыямі і часныком.
|