ЗАХТАР (ZAHTAR) - іярданская сумесь здробненага кунжутнага семені, парашка сумаха і цім’яна. Захтарам часцей за ўсё пасыпаюць бараніну перад смажаннем на вуглях, запраўляюць гародніну, а часам проста змешваюць з аліўкавым маслам і нашмароўваюць на хлеб ці аладку піту. Заправа распаўсюджана таксама ў Турцыі, Сірыі, Ізраілі і ў Паўночнай Афрыцы.
Слоўнік "Larouse Gastronomique" раіць для яе падрыхтоўкі размалоць і змяшаць:
- 125 г белага перцу,
-10 г гваздзічкі,
-30 г сушонага імбірнага кораня,
-35 г мушкатавага арэха.
Гэта рэзкая сумесь, якая нарадзілася ў мудрагелістую эпоху барока, прадаецца ў французскіх крамах, аднак сапраўдныя гурманы аддаюць перавагу рыхтаваць яе самастойна. Такой сумессю запраўляюць гароднінныя і мясныя супы і стравы, якія падвяргаюцца працяглай цеплавой апрацоўцы.
|