
Гэта сумесь сушонай травы, гародніны і спецый універсальная. Ёю можна пасыпаць ужо гатовую пасту, дадаваць у соус для пасты, запраўкі для салат і марынады, выкарыстоўваць пры падрыхтоўцы піцы, факаччы, духмянага зерня і булачак.
-2 ст.л. сушоных шматкоў зялёнага ці чырвонага салодкага перцу (калі ёсць)
-1 ст.л. сушонай цыбулі
-1 ст.л. сушонага базіліка (basil)
-1 ст.л. сушонага арэгано (oregano)
-1 ст.л. сушонага размарына (іголачкі парэзаць) (rosemary)
-1 ст.л. сушонай шалвеі (sage)
-1 ст.л. сушонай пятрушкі
-1 г.л. сушонага цім’яна (thyme)
-1 г.л. сушонага грануляванага часныку
-1 г.л. чорнага молатага перцу
-1 г.л. насення салеры
-1 г.л. молатай каляндры (кінзы)
-1 г.л. сушонага маярану (marjoram)
-1 г.л. шматкоў чырвонага вострага перцу
Змяшаць усю траву. Захоўваць у шчыльна зачыненым кантэйнеры.
Парада: Як варыянт, некаторую траву і спецыі можна замяніць на іншыя ці дадаць, напрыклад, молатую сушоную моркву, часнычную і цыбульную пудру, сушоную зялёную цыбулю ці цыбулю -шніт. Асновай для гэтай заправы можа паслужыць Італьянская заправа.
|