
Ў Мемфісе і наваколлях вельмі папулярныя сухія марынады з утрыманнем спецый, якія надаюць "вэнджаны" прысмак (папрыка, чылі)
-2 г.л. буйнай солі
-2 г.л. карычневага цукру
-2 г.л. молатага насення гарчыцы
-2 г.л. папрыкі
-2 г.л. цыбульнай пудры ці растоўчанай сушонай цыбулі
-2 г.л. часнычнай пудры ці грануляванага сушонага часныку
-2 г.л. чорнага молатага перцу
-½ г.л. кайенскага перцу
-1 г.л. молатага чылі
Змяшаць усе інгрэдыенты. Захоўваць у герметычна зачыненым кантэйнеры.
|